Пратэсты ў Трыпалі — шэраг акцый, беспарадкаў і сутыкненняў ў 2011 годзе паміж антыўрадавымі дэманстрантамі і сіламі, вернымі лівійскаму лідару Муамару Кадафі ў сталічным Трыпалі, якія адбыліся ў самым пачатку грамадзянскай вайны ў Лівіі. Тады ў горадзе адбыліся значныя хваляванні, але Трыпалі застаўся пад кантролем урада[7][8][9][10].
21 лютага — раніцай актывісты акружылі кіраўніка дзяржавы М. Кадафі ў раёне Баб Аль-Азіза і паспрабавалі захапіць таго, але пратэстоўцы папалі пад моцную стрэльбу сілавых структур і аховы, у выніку якой загінула да 80 чалавек[15].
22 лютага — будынкі дзяржаўнага тэлебачання[16][17], міністэрства юстыцыі на плошчы Аль-Шухада і штаб-кватэры Шаабіі[13][14] падвергнуліся нападу апазіцыі. Адначасова з тым, амерыканскае агенцтва ваенных даследаванняў Stratfor заявіла аб удзеле ўсходнееўрапейскіх наймітаў у падаўленні беспарадкаў, у прыватнасці, гаварылася аб нападах самалётаў і верталётаў ВПС Лівіі на дэманстрантаў, якія пілатавалі грамадзяне Украіны, Сербіі і Румыніі[2].
25 лютага — Мітыга і будынак міжнароднага аэрапорта Трыпалі захоплены антыўрадавымі сіламі[18][19]. Разам з тым адбылося паўстанне ў раёне Таджура[20], аднак праваахоўнікі хутка вярнулі квартал пад свой кантроль, ліквідаваўшы каля 25 апазіцыянераў[21]. Потым сілы ўрада канчаткова падавілі беспарадкі ў Трыпалі, пры гэтым шэраг крамаў і банкаў часова прыпынілі сваю працу[22]. У той жа дзень Кадафі выступіў з публічнай прамовай на Зялёнай плошчы, заявіўшы: «Мы будзем змагацца з імі, і мы будзем іх біць. Спявай, танцуй і рыхтуйся. Калі трэба, мы адкрыем усе арсеналы»[23].
26 лютага — нягледзячы на разгром бунту, яшчэ праходзіла зачыстка вуліц, якой, па сведчаннях відавочцаў, займаліся ўзброеныя сербы і беларусы, што патрулявалі горад на трох джыпах разам з чорнаскрурымі наймітамі[2].
↑Tran, Mark; Owen, Paul; Taylor, Matthew; Gabbatt, Adam; Walker, Peter (21 February 2011). "Libya uprising – live updates". The Guardian. London. Архівавана з арыгінала 10 March 2016. Праверана 18 December 2016.
↑Taylor, Matthew; Owen, Paul; Davis, Rowenna; Gabbatt, Adam (25 February 2011). "Libya in Turmoil – Live Updates". The Guardian. London. Архівавана з арыгінала 25 February 2011. Праверана 25 February 2011.
↑Teacher Wants To Return to Libya(нявызн.)(недаступная спасылка). This is Gloucestershire (1 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2013. Праверана 1 March 2011.